Секс форум Минска

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Секс форум Минска » Всем добро пожаловать! » Першабытны сэкс


Першабытны сэкс

Сообщений 1 страница 6 из 6

1

На носе 8 Сакавiка. У чарговы раз мужчыны ўзгадаюць, як яны нас любяць, i, узброiўшыся кветкамi, паспрабуюць нам гэта даказваць. Насамрэч, сапраўднаму мужчыну зусiм не патрэбна нагода, каб прадэманстраваць каханай свае пачуццi, у тым лiку i з дапамогай букецiка (ружаў, хрызантэм, лiлей, рамонкаў i iнш. — у каго на што хопiць фантазii i сродкаў). Усе ведаюць, што жанчыны ў большасцi сваёй любяць атрымлiваць жывыя кветкi, але мала хто здагадваецца, што каранi гэтай традыцыi — з першабытных часоў. Тады раннiя веснавыя кветкi, прынесеныя мужчынам, былi сiмвалам не кахання i сiмпатыi, а... Але пра ўсё па парадку. Падрабязней пра ўзаемаадносiны палоў на заранку чалавецтва нам раскажа чалавек, якi даўно цiкавiцца гэтай тэмай, аўтар шматлiкiх фiласофскiх i медыцынскiх кнiг, вядомы ўрач-iглатэрапеўт, кандыдат медыцынскiх навук Валерый МОЛАСТАЎ.

— Валерый Дзмiтрыевiч, апiшыце, калi ласка, структуру першабытнага грамадства i раскажыце, якую нiшу ў iм займалi жанчыны?

— Сярэднестатыстычная колькасць старажытных людзей у племенi на працягу мiльёнаў гадоў у Еўропе, Афрыцы i Азii складала ад 50 да 150 чалавек. Сярод гэтай сотнi «з хвосцiкам» дарослых працаздольных мужчын было каля 30. Астатняе насельнiцтва складалi жанчыны, старыя i дзецi. Вялiкi калектыў (скажам, тысячу чалавек) цяжка было пракармiць на прылеглай тэрыторыi, меншы не даваў магчымасцi арганiзаваць удалае калектыўнае паляванне. Колькасць жанчын у племенi заўсёды была большай, чым мужчын: апошнiя часцей гiнулi падчас боек, сутыкненняў з прадстаўнiкамi iншых плямёнаў, на паляваннi. Звычайна паселiшчы старажытных людзей уяўлялi сабой стаянкi з 2—4 жылых зямлянак (пячор) i некалькiх падсобных памяшканняў. Археалагiчныя раскопкi стаянак чалавека верхняга палеалiту (зямлянкi на Дзясне пад Бранскам, Юравiчы на Прыпяцi, Бердыж на Сожы i г.д.) даказваюць, што мужчыны i жанчыны першабытнага грамадства жылi асобна. У адных (мужчынскiх) зямлянках археолагi знаходзяць выключна мужчынскiя прадметы (каменныя сякеры, нажы, наканечнiкi стрэлаў, касцяныя гарпуны), у другiх (жаночых) — касцяныя iголкi, скрабкi, расчоскi, бранзалеты, дзiцячыя цацкi. Мужчыны ўвесь час бегалi па лясах, здабывалi ежу. Жанчыны былi абсалютнымi «хатнiмi гаспадынямi»: падтрымлiвалi агонь, гадавалi дзяцей, варылi ежу, шылi вопратку. Прынамсi, такi падзел працы прывёў i да рознiцы ў знешнасцi. На працягу 3 млн гадоў iснавання першабытнаабшчыннага ладу жанчыны праводзiлi час у цяпле i камфорце, ля вогнiшча, у зямлянцы, пакуль мужчыны мерзлi па лясах у пагонi за мамантам, кабаном i г.д. Менавiта таму жаночае цела стала больш мяккiм i не мае залiшняга аваласення.

— А як племя дзялiла ежу памiж мужчынамi i жанчынамi?

— Старажытныя людзi падпарадкоўвалiся законам татальнага патрыярхату. Асноўнымi здабытчыкамi i вытворцамi матэрыяльных каштоўнасцяў з’яўлялiся мужчыны, а дзецi, старыя i жанчыны лiчылiся людзьмi «другога гатунку» i харчавалiся па астаткаваму прынцыпу. Яны даядалi тое, што заставалася пасля трапезы мужчын (калi заставалася). Увогуле, пра iх стан здароўя нiхто з мужчын не клапацiўся.

— Суровае было жыццё. Асаблiва ў жанчын i iх дзяцей...

— Мала таго, што яны перыядычна недаядалi. Iх самiх маглi пусцiць «на кансервы». Калi паляванне ў зiмовы перыяд на працягу некалькiх тыдняў бывала безвынiковым, сярод членаў племенi пачынаўся мор. Натуральна, першымi памiралi самыя слабыя — дзецi, старыя, жанчыны. Супляменнiкi iх тут жа з’ядалi.

— А калi наступала вясна?

— Трэба памятаць, што 1—2 млн гадоў таму на ўсёй паверхнi кантынентаў быў вельмi цёплы клiмат (на 20—30 градусаў вышэй, чым сённяшнi), жывёльны i раслiнны свет быў больш разнастайны. Калi прыходзiла вясна i з’яўляўся «падножны корм», мужчыны збiралi першыя кветкi i прыносiлi iх жанчынам племенi, паведамляючы гэтым, што больш нiкога з жанчын з’ядаць не будуць.

— Вось чаму жанчыны так любяць атрымлiваць кветкi?

— Менавiта. Для iх раней яны былi сiмвалам жыцця. Атрымаўшы кветкi, iм можна было нарэшце смела выйсцi з зямлянкi i не баяцца дубiнкi супляменнiка.

— Як жанчыны ўвогуле здолелi выжыць у першабытныя часы пры такiм яўным мужчынскiм эгаiзме?

— На эксплуатацыi палавога iнстынкту. Як мы ўжо казалi, жанчыны разам з дзецьмi жылi асобна ад мужчын. Сем’яў яшчэ не было. Калi адзiн з мужчын племенi хацеў палавой блiзкасцi, ён павiнен быў заплацiць жанчынам. Прынесцi тушу кабана, шкуру мядзведзя i г.д.

— Жанчыны «мянялi» сэкс на ежу i матэрыяльныя каштоўнасцi?

— Так. Прычым мужчына мог выбраць любую жанчыну (калi хопiць «калыму») i застацца з ёй на ноч у жаночай зямлянцы. Ранiцай яго выганялi — захочаш, зноў прыйдзеш з падарункам. У племенi iснавала спецыяльная жанчына-сутэнёрша, актыўная i фiзiчна развiтая, якая рэгулявала эканомiка-палавыя адносiны, прымала роды, лячыла, устанаўлiвала «таксу» на кожную жанчыну. Самымi дарагiмi былi нявiннiцы, маладая i прыгожая жанчына «каштавала» крыху менш, састарэлая (35 гадоў i больш) i непрыгожая аддавалася за тушку труса, курыцы, гусi. Як бачым, «першая старажытная» прафесiя была адзiнай формай выжывання жанчын 2 млн гадоў таму. Адзначу, што жанчыны каменнага веку былi зацiкаўленыя ў тым, каб «разлiк натурай» праходзiў на жаночай палове пячоры, у жаночай зямлянцы. Iнакш абраннiцай маглi скарыстацца адразу некалькі мужчын i не заплацiць. Жаночая «арцель» тады панесла б страту. Так часта адбывалася, калi жанчын кралi i гвалтавалi мужчыны суседняга племенi. Гэтая практыка некалькi мiльёнаў гадоў таму была шырока распаўсюджана. Потым ахвяру адпускалi (зiмой маглi i з’есцi). Не грэбавалi прымянiць сiлу i свае ж супляменнiкi: падпiльноўвалi, калi жанчыны iшлi мыцца, збiраць карэнне, ягады i iнш. Праўда, за гэта потым даводзiлася альбо плацiць, альбо несцi пакаранне, але першабытныя мужчыны не ўмелi думаць «на перспектыву».

— Трэба разумець, што паняцця «каханая жанчына» ў першабытнага мужчыны не iснавала?

— Безумоўна. Кожная прывабная жанчына племенi мела палавыя кантакты з усiмi мужчынамi, якiя былi ў стане за яе заплацiць. Дзецi нараджалiся ад невядомых бацькоў, таму нiякiх прыхiльнасцяў да iх дарослыя мужчыны не мелi. Затое мацi сваiх дзяцей ведалi, аберагалi. Мацярынскi iнстынкт на 3 млн гадоў старэйшы за бацькоўскi.

— Як выглядала першабытнаабшчынная прыгажуня?

— Гэта была маладая жанчына, якая карысталася асаблiвай папулярнасцю ў мужчын свайго племенi. Ёй часцей прыносiлi падарункi. Яна i яе дзецi маглi лепш харчавацца. Быць прывабнай тады азначала быць сытай. Худыя i нямоглыя жанчыны, натуральна, не радавалi вока тагачасных мужчын.

У адрозненне ад мужчын жанчыны насiлi доўгiя валасы — каб мужчыну было больш зручна ёй «кiраваць», схапiўшы рукой за косы. Па прычосцы мужчына, якi прыйшоў на жаночую палову з падарункам, мог вызначыць, можа канкрэтная жанчына сёння пайсцi з iм цi не (з-за цяжарнасцi, крытычных дзён). Прывабная жанчына магла эксплуатавацца рознымi мужчынамi кожны дзень. Чарговы партнёр цягнуў небараку за валасы на «ложак», што само па сабе з’яўлялася дастаткова непрыемнай i балючай працэдурай. Каб неяк даць палёгку сваiм валасам, прыгожыя жанчыны пачалi надзяваць на галаву скураны капюшон з завязкамi пад нiжняй скiвiцай, а на шыю накiдвалi рознакаляровую вяроўку — павадок. Прыкладна 7 тысяч гадоў таму вяроўку замянiлi металiчныя ланцужкi. Завушнiцы (драўляныя, потым медныя, бронзавыя, залатыя i г.д.) таксама служылi для кiравання жанчынай.

— Сярод мужчын племенi, напэўна, iснавала жорсткая iерархiя. Цiкава, цi меў правадыр i прыблiжаныя да яго асобы льготы на сэкс?

— Гэта былi самыя моцныя мужчыны, якiя самi ўстанаўлiвалi правiлы. Аднак не думаю, што яны атрымлiвалi бясплатнае палавое задавальненне. Яны павiнны былi паказваць прыклад сваiм супляменнiкам. Iнакш тады астатнiя адмовiлiся б «набываць» у жанчын блiзкасць. I прыгожы пол вымер бы. Iншая справа, што правадыр, як самы дужы мужчына племенi, быў у стане здабыць больш ежы, а значыць мог дазволiць сабе часцей наведваць жаночую палову. Ад яго нараджалася больш дзяцей. Так i праходзiў натуральны адбор. У жанчын ён таксама назiраўся — выжывалi самыя запатрабаваныя i прывабныя.

— Якiя якасцi нашых першабытных продкаў захавалiся ў сучасных мужчын i жанчын?

— У мужчынах трывала сядзiць iнстынкт паляўнiчага. Мужчыны больш агрэсiўныя i актыўныя па сваёй прыродзе. I жанчынам трэба гэта зразумець i прыняць. Жанчыны больш памяркоўныя, лагодныя, у iх моцны мацярынскi iнстынкт.

— Аднак сёння ў цывiлiзаваным грамадстве назiраецца тэндэнцыя змены ролевых пазiцый. Жанчыны пераймаюць мужчынскую манеру паводзiнаў, а мужчыны — жаночую. Як вы да гэтага ставiцеся?

— Сапраўды, паляваць на маманта, каб пракармiць племя, мужчынам ужо не трэба. Жыццё стала больш спакойным, рафiнiраваным, агрэсiўны iнстынкт не знаходзiць выйсця. У серыйных забойцаў ён актывiзуецца, але гэта — паталогiя. Фемiнiзацыя мужчын i мускулiзацыя жанчын выклiкаюць пэўныя праблемы. Сацыяльныя, псiхалагiчныя. Магчыма, праз мiльён гадоў палавога раздзялення ўвогуле не стане. Чалавек страцiць палавую дыферэнцыяцыю i тады вiд Hоmо Sарiеns знiкне. Пакуль мы розныя — мужчыны i жанчыны — у нас ёсць будучыня.

0

2

Бум! Спасибо тебе,конечно, за своеобразное поздравление девушек, но оно всеже очччень своеобразное....

0

3

Ну так и я сам не среднестатистичен.)
А вцелом интересная статья.)

0

4

Не спорю

0

5

А мне очень понравилось, почти как на лекции у Дроздова :D

0

6

Весело конечно, но если не знать языка, то кажется, что матрица какая-то :(

0


Вы здесь » Секс форум Минска » Всем добро пожаловать! » Першабытны сэкс